Серж Танкян піша новы сольнік
Фронтмэн System of a Down Серж Танкян (Serj Tankian) запісвае новы сольны альбом. Рэліз кружэлкі «Imperfect Harmonies» папярэдне запланаваны на канец
лета. Паводле словаў Танкяна, натхніў яго на новую працу досвед
стварэння сімфанічнай версіі яго дэбютнага дыска – «Elect the Dead».
Агулам, як сцвярджае спявак, «Imperfect Harmonies» можна лічыць лагічным развіццём праекта «Elect the Dead Symphony».
«Я назваў бы гэтую музыку «электра-аркестравы-джаз-рок». Некалькі песень даволі простыя, але ў большасці трэкаў будзе магутная сцяна гуку, якую раней я нідзе не чуў, - кажа спявак. - Вядома, нязвыкла запісваць адну песню ў электронным варыянце, іншую - у аркестрава-сімфанічным, а наступную - у гітарна-альтэрнатыўным. Таму я шукаю спосаб, як змяшаць усе гэтыя фарбы разам».
Што да лірыкі песень, то яна таксама будзе рознабаковай. Песні будуць утрымліваць як душэўныя тэмы, так і палітычныя і экалагічныя праблемы. «Гэты альбом больш змрочны як у музычным плане, так і ў плане тэматыкі песень. Я заўсёды жадаў рабіць музыку, якая была б крэатыўнай, якаснай і хвалюючай», - дадае Танкян.
Нагадаем, дэбютны альбом фронтмэна SOAD «Elect the Dead» быў выдадзены ў 2007 годзе.
Фота: mtv.com