Рыгора Барадуліна абяцаюць на гэтым тыдні перавесці з рэанімацыі
Народнаму паэту Рыгору Барадуліну стала значна лепш. На гэтым тыдні яго мусяць перавесці з рэанімацыі. Пра гэта Еўрарадыё распавяла жонка паэта Валянціна Барадуліна. Барадуліна: "Ён ужо стаў хадзіць па калідорчыку, па палаце. Яму значна лепей. Проста час трэба, каб ён замацаваў тое, чаго дасягнуў. Арытмію яму знялі, знялі ацёк. Адзінае - кашаль трохі застаўся, але гэта не параўнаць з тым, што ў яго было. Так што тут ужо значнае паляпшэнне. І настрой у яго зусім іншы, і колер твару змяніўся - паружавеў".