Рух "За свабоду" будзе спрабаваць зарэгістравацца ўжо ў чацвёрты раз
Ужо ў чацвёрты раз будзе спрабаваць зарэгістравацца ў Міністэрстве юстыцыі праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Рух "За свабоду". Пра гэта кіраўніку аргкамітэта Аляксандру Мілінкевічу паведаміў сёння намеснік міністра юстыцыі Селязнёў. Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё Мілінкевіч:
"Ён мне перадаў ліст аб тым, што яны працягваюць рэгістрацыю на адзін месяц.
І сказаў, што ёсць канкрэтныя заўвагі, чаго раней, дарэчы, не было. Раней, калі мы судзіліся з Мінюстам, нам казалі: чытайце закон. Цяпер значна лепшая сітуацыя. Яны назвалі два канкрэтных пытанні, якія трэба змяніць, выправіць і тады падаць зноў на рэгістрацыю. Я думаю, што мы на добрым шляху".
Адзначым, што ў Мінюста ўзніклі прэтэнзіі да графічнага афармлення лагатыпа Руху і да праграмнага дакумента, размешчанага на сайце Мілінкевіча.