Знойдзены самы буйны аскепак чалябінскага метэарыта

Навукоўцы Уральскага федэральнага ўніверсітэта выявілі яго каля возера Чабаркуль пад Чалябінскам, паведамляе БЕЛТА. Яны вырашылі тэрмінова закансерваваць знаходку, каб тая не акіслілася, і адправіць яе на экспертызу ў Маскву. Пошукі фрагментаў метэарыта працягваюцца, а знойдзеныя аскепкі таксама будуць старанна вывучацца.

Нагадаем, што метэарыт зваліўся на Чалябінск 15 лютага. Метэарытны дождж тады быў зафіксаваны ў пяці рэгіёнах Расіі: Цюменскай, Свярдлоўскай, Чалябінскай, Курганскай абласцях, а таксама ў Рэспубліцы Башкартастан. У выніку яго пацярпелі больш за паўтары тысяч чалавек, у тым ліку 311 дзяцей.

У самім Чалябінску дагэтуль працягваюцца аднаўленчыя працы ў будынках, пашкоджаных выбуховай хваляй пры падзенні метэарыта.

Фота — polit.ru