У метро затрымалі актывістку з фарбай і трафарэтамі "Свабоду палітвязням!"

Сёння ноччу на станцыі метро Пушкінская была затрыманая актывістка кампаніі  "Еўрапейская Беларусь" Кацярына Ерусалімская. 


Пры ўваходзе ў метро міліцыя аглядала асабістыя рэчы пасажыраў. Пры даглядзе заплечніка актывісткі, міліцыя знайшла два балоны фарбы, трафарэт "Свабоду палітвязням!" і папрасіла дзяўчыну прайсці разам з імі ў пакой міліцыі пры метрапалітэне. 


Затым актывістка была дастаўлена ў Фрунзенскі РУУС Мінска, паведамляе сайт "Еўрапейскай Беларусі".