Замест беларускамоўнай акцыі студэнтам раяць "Говорить по-русски грамотно"
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў студэнцкім савеце Акадэміі кіравання.
Чалец студсавета: “Там была накладка. Мы не паспелі акцыю цалкам падрыхтаваць. Там планавалася віктарына, а мы не паспелі выпісаць цукеркі для прызоў”.
У наступным семестры студэнты ўсё ж збіраюцца правесці акцыю “Размаўляй па-беларуску” і падрыхтаваць прызы. Хаця гэтым разам адміністрацыя ВНУ параіла праводзіць іншую віктарыну — “Говори по-русски грамотно”, кажуць у студсавете Акадэміі кіравання.