За выступ на "Басовішчы" пазмагаюцца 5 маладых гуртоў

Абраныя 5 гуртоў, якія пазмагаюцца за выступ на сёлетнім “Басовішчы”, паведамляе Tuzin.fm. Сярод іх – рускамоўныя Acid Head і Inside Us, а таксама рэперы з PANaNieba, гурты PAWA і Sonika. 24 чэрвеня ў сталічным “Рокер-бары” адбудзецца адборачны канцэрт, падчас якога стане вядома назва гурта, які выступіць на сцэне легендарнага фестывалю. Па словах арганізатараў, да ўдзелу ў конкурсе было пададзена каля 40 заявак, аднак, як ужо паведамлялася раней, сёлета з-за скарачэння фінансавання фэстывлю, не будзе традыцыйнага конкурсу маладых выканаўцаў. Разам з пераможцам “Адборышча”, на сцэну выйдуць гурты B:N, IQ-48, Znich, Sciana, TerraKod, “Кальмары”, а таксама чатыры польскія калектывы: беларускамоўныя Rima ды Ilo&Friends і польскамоўныя Farbien Lehre i Raggafaya.