За два тыдні з абмаражэннямі шпіталізавалі 200 чалавек

У бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі толькі на выходных было шпіталізавана 32 чалавекі, 22 мінчукі знаходзяцца там з мінулага тыдня. Гэта не толькі тыя, хто трапіў на мароз у стане алкагольнага ап'янення, але і аўтамабілісты, людзі з хранічнымі захворваннямі.

Штодня ў бальніцу прывозяць каля 40 чалавек з пераломамі, інфармуе сайт respublika.info.