З нафтаправода Адэса-Броды выцясняецца расійская нафта

Як паведаміў сёння ІА REGNUM прадстаўнік ААТ "Гомельтранснафта", цяпер адбываецца выцясненне тэхналагічнай нафты, якой быў запоўнены нафтаправод. "Калі ў канец трубы заліць нафту іншага гатунку, то яна прыйдзе толькі тады, калі выцясніцца тая, якая ў трубе была", — растлумачыў ён.

Прапампоўка азербайджанскай нафты па нафтаправодзе Адэса-Броды на НПЗ у беларускім Мазыры пачалася 13 лютага. Напярэдадні ва ўкраінскі порт "Паўднёвы" прыбыў танкер з каспійскай нафтай для Беларусі. Транзіт ажыццяўляе кампанія "Укртранснафта".