З калоніі прыйшло паведамленне, што Мікалай Аўтуховіч ускрыў сабе вены
Яго атрымаў карэспандэнт “Радыё Свабода”. У смс з Івацэвіцкай калоніі № 5 паведамляецца пра тое, што палітвязень зрабіў замах на сваё жыццё.
У смс таксама гаворыцца, што цяпер палітвязню робяць перавязкі, што ён пачаў есьці, адчувае сябе здавальняюча і просіць перадаць яму літаратуру.
Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Аўтуховіча вязьнем сумлення.