Юрый Зісер сышоў у творчы адпачынак
Кіраўнік самага буйнога беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY вернецца на сваю пасаду ўвосень.
"Нарэшце! 20 гадоў на адным месцы - гэта ж можна апупець і атупець. Узяў творчы адпачынак. Буду пісаць кнігу і артыкулы, а па працы буду займацца тым, што мусіць рабіць заснавальнік - стратэгіяй, пакінуўшы калегам паўсядзённыя пытанні. А то за дрэчамі перастаў бачыць лес", - напісаў Юрый Зісер у сваім профілі на Facebook.
Як расказаў Еўрарадыё сп. Зісер, час адпачынку ён плануе патраціць на падарожжы і навучанне. Прычым перыядычна будзе вяртацца ў Мінск, каб заняцца працай у іншых сферах. У прыватнасці, адсочваць падрыхтоўку да конкурса “Брэнд году”.
У планах бізнэсоўцы – падарожжы па Афрыцы і ЗША. У Злучаных Штатах Юрый Зісер таксама плануе прайсці навучанне.
“Я не баюся за свой партал. Я пабудаваў кіраванне там такім чынам, што выступаю збольшага ў якасці кансультанта. Зараз я сканцэнтруюся на распрацоўцы новай стратэгіі развіцця. Адпачынак задумваў даўно. У мінулым годзе чатыры тыдні не здымаў слухаўку тэлефона, адпачываў. Нічога не здарылася”, - распавёў заснавальнік TUT.BY.
Падчас адсутнасці Зісера яго паўнамоцтвы будзе выконваць намеснік па прававых пытаннях Людміла Чэкіна.