Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў і другі пазоў "Аўтарадыё"

Вышэйшы гаспадарчы суд сёння адхіліў пазоў "Аўтарадыё" да Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні ў справе незаконнасці забароны на наземнае вяшчанне. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў дырэктар "Аўтарадыё" Юрый Базан.


Нагадаем, Вышэйшы гаспадарчы суд 9 сакавіка прызнаў папярэджанне, вынесенае "Аўтарадыё" Міністэрствам інфармацыі, несапраўдным, а рашэнне адключыць перадатчык — незаконным. Аднак неўзабаве касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду адмяніла гэтае рашэнне. Учора справу "Аўтарадыё" разглядаў новы суддзя і па першым пазове была атрыманая адмова.


Юры Базан: "На сённяшні дзень мы маем ужо па кожным пазове два дыяметральна супрацьлеглых рашэння. Было два ў нашую карысць і цяпер два — не на нашу карысць".


"Аўтарадыё" збіраецца падаваць касацыйную скаргу. "Будзем старацца нешта зрабіць і вярнуць "Аўтарадыё" у эфір", — кажа Базан.