Віцяблянін Сяргей Каваленка працягвае галадоўку за кратамі

Па яе словах, Каваленка адмаўляецца прымаць ежу добраахвотна. Нагадаем, што адвакат Каваленкі са спасылкай на турэмнае начальства паведаміў, быццам палітвязня кормяць прымусова. Але калі жонка паспрабавала 25 студзеня перадаць яму перадачу, то яе не прынялі, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, што актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка з 19 снежня знаходзіцца ў СІЗА Віцебску. Яго вінавацяць у парушэнні рэжыму адбыцця пакарання. Актывіст быў асуджаны ў 2010 годзе за вывешванне бела-чырвона-белага сцяга на галоўнай каляднай елцы Віцебску.