Віцебскі губернатар абяцае заробак у $500 да канца года

Зараз, па звестках Косінца, сярэдні заробак у вобласці складае $280. Акрамя таго, Косінец запатрабаваў да канца года павялічыць прадукцыйнасць працы ў два разы, інфармуе сайт westki.info.

У дадатак старшыня аблвыканкама загадаў правесці скарачэнне штату на прадпрыемствах і ў арганізацыях, а таксама заявіў, што да канца года на Віцебшчыне не павінна застацца стратных прадпрыемстваў.