Вёску пад Ганцавічамі хочуць набыць іранцы
Замежнае іранскае прадпрыемства “Персіст” разглядае магчымасць набыць у Ганцавіцкім раёне калгас “Адраджэнне” ў вёсцы Раздзялавічы.
Як паведаміў газеце “Ганцавіцкі час” старшыня калгаса Аляксандр Савеня, іранцы прыязджалі, паглядзелі гаспадарку, цяпер усё пралічваюць. У кампаніі “Персіст”, якая займаецца перапрацоўкай мяса, пацвердзілі, што вывучаюць, у якім стане ў гаспадарцы збудаванні, тэхніка.
Сяляне не супраць, каб іх “купілі“, бо заробкі ў калгасе у даярак — толькі 400-600 тысяч у месяц. У механізатараў трошкі большыя.