Velcom патаннеў на 300 мільёнаў еўра
Прычынай называецца высокая інфляцыя ў Беларусі.
Пераацэнку кошту сотавага аператара правяла Telekom Austria Group — кампанія-ўласніца замежнага прадпрыемства "Велком", перадае БЕЛТА.
Дарэчы, летась былі пераацэненыя актывы іншага беларускага аператара — life:). У канцы ліпеня 2011 года стала вядома, што Turkcell Group уцаніў сваю беларускую "дачку" (ЗАТ "БЕСТ") больш як на 115 мільёнаў долараў.