Улады Брэста адмовілі ў правядзенні адзіночнага шэсця ў падтрымку Бяляцкага

Кісляку адмовілі ў шэсці на падставе таго, што да заявы не былі прыкладзеныя дамовы з органамі ўнутраных справаў, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам. Між тым праваабаронца настойвае на тым, што мясцовыя ўлады павінны або дазволіць, або забараніць шэсце. А тэрміна “адмовіць у правядзенні” у заканадаўстве проста няма, перадае БелаПАН.

Такім чынам, Раман Кісляк мае намер правесці акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага, бо ён не атрымаў адказ з забаронай шэсця.