Украінцы Баранавічаў хочуць зладзіць пікет
Нагодай для акцыі яны называюць бюракратызм чыноўнікаў.
Арганізатар Мікалай Чарнавус занёс сёння адпаведную заяву ў гарвыканкам. Плануецца, што пікет пройдзе 25 студзеня, у ім возьмуць удзел чатыры чалавекі.
Чарнавус у заяве падкрэслівае, што ў горадзе шмат вольных памяшканняў, а для грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар” месца не знаходзіцца. У сувязі з гэтым арганізацыю не рэгіструюць.
Ініцыятар акцыі таксама падкрэслівае, што ў час пікетавання не будзе плакатаў аб змене прэзідэнта, але будуць надпісы кшталту “Чыноўнікі — супраць дружбы народаў”.