Украінкі выехалі на консульскай машыне. Верагодна, іх адправяць на Радзіму

Тры ўкраінскія феміністкі неўзабаве выедуць на Радзіму. Прадстаўнік памежнага камітэта заявіў журналістам у Ельску, што дзяўчат даставяць на пераходны пункт Новая рудня. Неўзабаве пасля гэтага ад РАУСа выехала консульская машына, на задніх крэслах якой сядзелі дзяўчаты, перадае карэспандэнт Еўрарадыё Павел Свярдлоў.