Указ Лукашэнкі: скасоўваецца ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце
Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ "Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь".
Ён датычыць рэфармавання сістэмы МУС.
У прыватнасці, скасоўваецца ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце МУС. Яго функцыі перадаюцца галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкаму і ўпраўленням унутраных спраў аблвыканкамаў.
Міністр унутраных спраў атрымлівае новыя паўнамоцтвы. Сярод іншага ён можа ствараць пры МУС грамадскі савет, зацвярджаць Правілы прафесійнай этыкі міліцыянтаў і г. д.
За выключэннем некалькіх пунктаў, указ набывае моц 1 красавіка бягучага года, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net