У жніўні футбольная зборная Беларусі згуляе з балгарамі

Таварыскі матч са зборнай Балгарыі правядзе 10 жніўня нацыянальная футбольная зборная Беларусі. Ён адбудзецца ў рамках святкавання 100-годдзя беларускага футбола. Пра гэта паведаміў на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускай федэрацыі футбола, якая праходзіць сёння ў Мінску, яе кіраўнік Генадзь Нявыглас.