У Жлобіне невядомыя скралі і выкінулі на дарозе сейф

Аб выкраданні сейфа паведаміў дырэктар прадпрыемства "Камбуз”. Там знаходзіліся 4,5 млн. рублёў.


Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, сейф з грашмі пасля знайшлі каля дома № 5 на Першым гарадскім завулку. Распачалося следства.