У віцебскіх калоніях Саннікава няма
Пра гэта паведаміла грамадзянская інцыятыва за захаванне правоў вязняў "Платформа".
Яна спасылаецца на абласное ўпраўленне Дэпартаменту выканання пакаранняў, інфармуе "Беларускі партызан".
Нагадаем, цяперашні кіраўнік Дэпартамента Працэнка заявіў сёння, што палітвязня перавялі з бабруйскай калоніі ў адну з калоній Віцебскай вобласці. Аднак экс-кандыдата ў прэзідэнты няма ні ў адной з калоніяў (№№ 3, 8, 10, 13).
Магчыма, Саннікаў знаходзіцца на этапе і яшчэ не прыбыў у калонію.