У Ваўкавыску злодзеі вынеслі з пад’езду шафу
Мясцовая міліцыя адзначае, што вынаходлівасць злачынцаў не ведае межаў і маштабаў.
Самаробная шафа знікла з пад’езду дома па вуліцы Каліноўскага. Па факце крадзяжу 25 студзеня завялі крымінальную справу, паведамляе region4.by
Міліцыі яшчэ трэба высветліць, каму магла спатрэбіцца гэтая шафа і як злодзеі змаглі незаўважна вынесці яе з пад’езду.