У Варшаве прэзентавалі мюзікл „Nie ma Solidarności bez miłości”

Прэм’ера мюзікла прайшла пры поўным аншлагу ў варшаўскім тэатры „Palladіum”. Пастаноўка распавядае пра падзеі жніўня 1980 году ў Гданьскай верфі. Аднак цэнтрам сюжэту сталі не страйкі рабочых, а каханне паміж іх удзельнікамі – Мартай і Янэкам. Музыку да песні “Танк”, якая гучыць у мюзікле, напісаў беларускі музыка Лявон Вольскі.