У ваенным музеі пакажуць выставу жаночых аксэсуараў
Яна пройдзе ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, праца над экспазіцыяй ужо ідзе. У аснову выставы, прысвечанай вясне і прыгажосці, увойдуць найперш прадметы з фондавых калекцый музея.
Паўдзельнічаць у выставе змогуць і наведнікі. Уладальнікі вінтажных жаночых аксэсуараў змогуць перадаць іх на часовае захоўванне ў музей. Экспанатам можа стаць таксама вопратка і абутак 40-60-х гадоў.