Андэрс Брэйвік асуджаны на 21 год зняволення (+фота яго камеры і турмы)
22 ліпеня 2011 года ён арганізаваў выбух ва ўрадавым квартале Осла, а пасля расстраляў удзельнікаў моладзевага лагера. Агулам загінулі 77 чалавек.
Прысуд тэрарысту быў агучаны ў пятніцу судом Нарвегіі. Па сканчэнні тэрміну зняволення, калі будзе прызнана, што Брэйвік уяўляе пагрозу для грамадства, яго могуць працягнуць.
Брэйвік будзе ўтрымлівацца ў турме Іла, дзе ён знаходзіўся ад моманту арышту. Дарэчы, стала вядома, што ўтрыманне тэрарыста ўжо каштавала амаль 2 мільёны еўра. Звычайна гэтай сумы хапае на 15 зняволеных. Тым часам нарвежскія СМІ адзначаюць, што на Брэйвіка штогод будуць выдаткоўваць каля 700 тысяч еўра.









Фота — daylife.com