У панядзелак аднаўляецца суд над Сашам Варламавым

Адвакат не выключае, што па выніках абследавання Варламаву спатрэбіцца яшчэ адна аперацыя на пазваночніку.

Нагадаем, што цяпер на працэсе ідзе допыт пацярпелых — мадэляў, іх бацькоў, дызайнераў ды іншых. Большасць з іх не лічаць сябе пацярпелымі і адмаўляюцца ад фінансавых прэтэнзій да Варламава. Некаторыя кажуць, што сведчанні давалі пад ціскам.

У якасці пацярпелых па справе праходзяць больш за 350 чалавек, сведкамі — больш за 800.

Сашу Варламава вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, крадзяжы ў буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прыўлашчанні маёмасці, ухіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Працэс адбываецца ў Ленінскім судзе сталіцы.