Геніка Лойку будуць судзіць за акцыю ў абарону беларускай мовы (фота)

Ля ганку гімназіі Лойка разгарнуў плакат: "Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучання".

За гэтымі дзеяннямі назіралі міліцыянты. Журналістам Генік Лойка заявіў, што адбываецца русіфікацыя адукацыі. У прыклад ён прывёў той факт, што летась у статут беларускамоўнай гімназіі № 4 былі ўнесеныя змены, якія дазваляюць выкладаць на рускай мове. Праз нейкі час Лойка скончыў пікетаванне і сыйшоў. Пазней скульптар паспеў паведаміць па тэлефоне, што яго затрымалі, інфармуе Радыё Свабода.

Паўтары гадзіны пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома. Жонка Лойкі не магла атрымаць пацверджанне, што муж знаходзіцца ў РУУС Фрунзенскага раёна. І даведалася, што ён там, выпадкова. Суд мусіць адбыцца перад абедам ці адразу па абедзе.

Генік Лойка: гаворка па-беларуску стала страшэнным крыміналам (відэа)

Фота — nn.by