У Мінску прайшоў яшчэ адзін мітынг мяккіх цацак (фота)
Папярэдні адбыўся 10 лютага каля Мінгарвыканкама.
Па абвінавачанні ў яго арганізацыі на 10 сутак арыштаваныя актывіста кампаніі "Гавары праўду!" Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў.
Новая акцыя прайшла 23 лютага ў скверы каля Дома-музея першага з'езду РСДРП, паведамляюць "Беларускія навіны". "Плюшавыя пратэстанты" з'явіліся пад лозунгам "Свабоду лялькаводам — Паўлу Вінаградаву і Аляксандру Арцыбашаву!"
Гэтыя цацкі, як і іх папярэднікі па плюшавым пратэсце, былі затрыманыя міліцыянтамі.
Нагадаем, што ўчора ў падтрымку Вінаградава і Арцыбашава ў парку Чалюскінцаў адбыўся таксама мітынг снегавікоў. Іх міліцыянты не затрымлівалі.

Фота: "Беларускія навіны"