У Мінску найбольш запатрабаваныя лекары, прыбіральшчыкі і кіроўцы

Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", у Мінску найбольшы попыт на рабочых будаўнічых спецыяльнасцяў, лекараў, медсёстраў, кіроўцаў, прыбіральшчыкаў. Ёсць дзесяткі вакансій, дзе прапануюць заробак каля 10 тысяч долараў у месяц — топ-менеджэраў, фінансавых і камерцыйных дырэктараў, але адпаведных кандыдатаў адзінкі.

А вось бухгалтароў, эканамістаў і юрыстаў у сталіцы ды і па ўсёй краіне зашмат.