У Мінску міліцыя масава затрымлівала падлеткаў

Як піша партал naviny.by, агулам быў затрыманы 31 падлетак ва ўзросце 13-17 гадоў. Ва ўсіх дзяцей ўзялі адбіткі пальцаў. Іх таксама сфатаграфавалі. Некаторыя з затрыманых расказалі бацькам пра тое, што міліцыянты ў пастарунку іх білі.

Афіцыйнага тлумачэння здарэння міліцыянты не даюць. Бацькам затрыманых падлеткаў яны патлумачылі, што іх дзеці планавалі масавую бойку з кадэтамі. Зараз праверку гэтага інцыдэнту праводзіць пракуратура сталіцы.

Нагадаем таксама, што напрыканцы лістапада падобная гісторыя здарылася ў Крупках. Там прайшло масавае затрыманне моладзі.