У Мінску гарэў студэнцкі інтэрнат, эвакуявалі больш за 300 чалавек
Здарэнне адбылося позна ўвечары ў аўторак.
Пажар узнік у інтэрнаце Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжу. Выратавальнікі эвакуявалі з будынку 320 чалавек. Пацярпелых няма, прычыны ўзгарання высвятляюцца, інфармуе БЕЛТА.