У Мінску бухгалтару плацяць 6 мільёнаў, а ў рэгіёнах — 3

120305 Martin Zarobki.mp3

“Па любому, заробак не менш за мінімальны. Гэта 1,1 мільёнаў. Калі будзеце добра працаваць і да двух мільёнаў можна, але не больш, натуральна”, — кажуць у Капыльскім Райпо пра вакансію буфетчыка ў сталоўцы вёскі Дастаеўшчына. Відаць, на гарбату там не даюць…

“Па любому, заробак не менш за мінімальны. Гэта 1,1 мільёнаў. Калі будзеце добра працаваць і да двух мільёнаў можна, але не больш, натуральна”

Афіцыянт сталічнай кавярні атрымае ў два, а то і ў тры разы больш за буфетчыка з Дастаеўшчыны. У кампаніі “Тэра піца” адразу прапаноўваюць 4,5 мільёны за поўны працоўны дзень. Гэта вынікае з вакансіі на сайце пошуку працы.

“Нам патрэбныя прадаўцы. Заробкі ў нас добрыя, ад 1,5 мільёнаў у залежнасці ад крамы”, — малююць перспектывы ў Верхнядзвінскім Райпо.

 

“Нам патрэбныя прадаўцы. Заробкі ў нас добрыя, ад 1,5 мільёнаў у залежнасці ад крамы”.

Сетка крамаў “Рублёўскі” шукае прадаўцоў праз абвесткі ў інтэрнэце. Адразу прапануюць ад 2 мільёнаў у месяц.

Не разжывешся і на заробак Бераставіцкага грузчыка.

“Яны атрымоўваюць дзесьці 1,2 мільёна”, — агучваюць Еўрарадыё заробак у Бераставіцкім абласным філіяле спажывецкага аб’яднання.

У Мінску сайты вакансій грузчыкам прапануюць ад 2,5 мільёнаў.

Бухгалтарам з вышэйшай адукацыяй у рэгіёнах таксама плацяць не надта.

“Заробак без прэміі 1,5 мільёна. З прэміяй, можа, 2 мільёны і будзе”, — абяцаюць у клецкім Мінаблпаліве.

“Галоўны бухгалтар. Кампанія займаецца аптовым гандлем. 9 чалавек штатных супрацоўнікаў. У Мінску заробак будзе 650-800 долараў. У рэгіёне 380-550. Я маю на ўвазе абласны горад”, — прыводзіць прыклад дырэктар кадравага агенцтва “Кіят” Ігар Кочатаў.

То бок мінскі галоўны бухгалтар атрымае ўдвая больш, за свайго калегу з рэгіёна. Кіроўца з рэгіёну атрымае на траціну менш, чым яго калега са сталіцы.

“Кіроўца катэгорыі С, які развозіць прадукты ў прыватнай кампаніі атрымлівае ў Мінску 3,5 ці 4 мільёны. Такая ж арганізацыя ў Гродне, заробак будзе 2,5 мільёны”, — тлумачыць Ігар Кочатаў. І дадае, што ў сталіцы і рэгіёнах па рознаму атрымоўваюць у прыватных кампаніях. На дзяржаўных прадпрыемствах заробкі падобныя. Напрыклад, міліцыянты і настаўнікі атрымліваюць аднолькава, што ў рэгіёнах, што ў Мінску.

Праз такую розніцу ў заробках людзі з рэгіёнаў бягуць у Мінск.

“Прыязджаюць нават тыя, каму за 45 гадоў, хто мае вышэйшую адукацыю і прыязджае ў Мінск з валізкамі шукаць працу”, — здзіўляецца Ігар Кочатаў.

Паводле Белстата, сярэдні заробак у Мінску ў студзені склаў 3,6 мільёна рублёў. У Брэсцкай вобласці плацяць у 1,5 разы менш — 2,4 мільёны. Гэта самы нізкі заробак па рэгіёнах. У Магілёўскай, Гродзенскай і Віцебскай на 100 тысяч больш — 2,5 мільёны. Самы высокі рэгіянальны заробак на Гомельшчыне — 2,7 мільёны. А сярэдні беларускі заробак ў студзені — 2,8 мільёны. За год ён вырас усяго на 2%.

Паводле Белстата, сярэдні заробак у Мінску ў студзені склаў 3,6 мільёна рублёў. У Брэсцкай вобласці плацяць у 1,5 разы менш — 2,4 мільёны. Гэта самы нізкі заробак па рэгіёнах. У Магілёўскай, Гродзенскай і Віцебскай на 100 тысяч больш — 2,5 мільёны. Самы высокі рэгіянальны заробак на Гомельшчыне — 2,7 мільёны. А сярэдні беларускі заробак ў студзені — 2,8 мільёны. За год ён вырас усяго на 2%.