У Маскве затрымалі кіраўніка партыі "Яблоко" Сяргея Мітрохіна

Разам з Мітрохіным затрымалі сябру партыі Маю Заўялаву. Як паведамляе interfax.by са словаў аднапартыйцаў Мітрохіна, нагодай стала тое, што мітынгоўцаў не падпускалі да помніка, а лідар партыі сам прыбраў загароду, і яны змаглі падысці.

Дарэчы, калі Мітрохін адсоўваў турнікеты, паліцыянты яму ніяк не перашкаджалі.