У Маскве праходзіць акцыя пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах
Зараз на Балотнай плошчы сабралася больш за 30 тысяч чалавек.
Людзі працягваюць падыходзіць, паведамляе ВВС. Плошча з усіх бакоў ацэпленая унутранымі войскамі. Яны прыбылі ноччу з Паўночнага Каўказу. Адначасова з маскоўскай акцыі пратэсту праходзяць у 140 населеных пунктах Расіі.
Першапачаткова планавалася правесці яго на Рэвалюцыйнай, аднак арганізатары адмовіліся ад гэтай ідэі і скарысталіся прапанаваным уладамі варыянтам. Мяркуецца, што ўдзел у мітынгу возьме каля 30 тысяч чалавек.
Нагадаем, што ад панядзелка ў Маскве і Пецярбургу, а таксама іншых буйных гарадах Расіі адбываюцца акцыі пратэсту. Дэманстранты незадаволеныя афіцыйнымі вынікамі выбараў, паводле якіх партыя ўлады “Адзіная Расія” набрала амаль 50% галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу. Яны патрабуюць перагледзець вынікі выбараў, а таксама вызваліць усіх затрыманых падчас акцый пратэсту.