У Маскве пачалася чарговая акцыя супраць фальсіфікацый на выбарах
Яна адбываецца ў форме аўтапрабегу па Садовым кальцы.
Аўтапрабег арганізаваны ў падтрымку сумленных выбараў. Па дадзеных арганізатараў, у акцыі павінны прыняць удзел каля пяці тысяч аўтамабілістаў. Машыны, якія ўдзельнічаюць у ёй, загадзя ўпрыгожылі белымі стужкамі і белымі шарыкамі, якія сімвалізуюць чыстыя выбары, паведамляе “Газета.ру”.
Ідэю акцыі, якая нарадзілася ў
сацыяльных сетках, падтрымала аб'яднанне “Ліга выбаршчыкаў”, сярод
заснавальнікаў якой Барыс Акунін, Леанід Парфёнаў, Юрый Шаўчук, Сяргей
Пархоменка і Таццяна Лазарава.