У кватэры Алеся Бяляцкага шукаюць грошы і каштоўнасці
Пра гэта паведаміла жонка праваабаронцы Наталля Бяляцкая.
Яна кажа, што пасля вобшуку ў кватэры, Алеся Бяляцкага павязуць у офіс “Вясны”, а яе — на іх лецішча ў Ракаў. Там таксама запланаваныя ператрусы, перадае БелаПАН.
Па звестках праваабаронцы Таццяны Равякі, памяшканне, дзе месціцца цэнтр “Вясна”, блакаванае. Там адчыненыя дзверы, ля якіх стаяць чацвёра мужчын і нікога не пускаюць унутр. Праваабаронца мяркуе, што ператрусы могуць быць звязаныя з аказаннем фінансавай дапамогі людзям, пацярпелым ад крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу пасля падзеяў 19 снежня 2010 года. Таксама па інфармацыі Таццяны Равякі, у вобшуку бяруць удзел прадстаўнікі дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК і КДБ.