У Каменным Логу чарга з 790 грузавікоў

У Катлоўцы на выезд з Беларусі стаяць 370 машын, у Беняконях — 360, а ў Прывалцы — 300. На мяжы з Латвіяй у пункце Урбаны назапасілася 450 грузавікоў.

Ёсць чэргі і на беларуска-польскай мяжы. Так, у Казловічах на выезд з Беларусі чакаюць 200 грузавікоў. Такія звесткі перадае сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 14.00