У інтэрнэце збіраюць подпісы за беларускую мову для Android

Зварот веьлмі кароткі. У ім проста змешчана пажаданне, каб мабільная аперацыйная сістэма Android падтрымлівала беларускую мову. Таранаў таксама адзначае, што цяпер ва ўсіх Android-прыладах для Беларусі пазначаная расійская мова. Але многія хочуць бачыць у Android паўнавартасную беларускую мову.

Петыцыю на рэсурсе change.org на 13 гадзін 19 лютага падпісалі каля 500 чалавек. Калі яе падпішуць 10 тысяч, яна будзе дасланая ў карпарацыю Google.

Падпісаць зварот можна тут.