У Гродна працягваюцца допыты актывістаў

Пра гэта яму паведамілі па тэлефоне, удакладніўшы, што цяпер Хільмановіч  - сведка ў крымінальнай справе аб масавых непарадках 19 снежня.

Праваабаронца папрасіў даць яму афіцыйную позву. Нагадаем, 28 снежня Хільмановіч ужо хадзіў на пратакольнае апытанне ў абласное ўпраўленне КДБ. Як расказаў Еўрарадыё сам правабаронца, цяпер у следчых быццам бы з’явіліся новыя пытанні.

Таксама сёння ва ўпраўленні КБД дапыталі Яна Лялевіча. Гродзенец быў на Плошчы і некалькі дзён таму адбыў адміністратыўны арышт за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Паводле словаў Лялевіча, допыт працягваўся чатыры гадзіны.