У гомельскім выцвярэзніку першакрасавіцкае падаражанне адчулі 12 чалавек

Выцвярэзнік: “Ужо з першага ў нас людзі ляжаць. Вось сёння 12 чалавек. З 1 красавіка мы працуем ў суме 250 тысяч за паслугі медвыцвярэзніка”.

Калі ў чалавека, які трапіў у выцвярэзнік, не будзе з сабой 250 тысяч, да яго на працу пойдзе спецыяльны ліст. Калі і гэта не дапаможа, грошы будуць спаганяць праз суд.

Нагадаем, з 1 красавіка ўтрая павысілася базавая велічыня, а з ёй — і паслугі выцвярэзніка. Раней працверазець каштавала 87 тысяч.