У Гомелі адкрылася фотавыстава пра “сапраўдную Расею”

Праект пад назвай “Расея” належыць фотамастаку з Калугі Аляксею Нікіціну. На выставе прадстаўлена частка работ сучаснага расійскага фатографа, які паспрабаваў паказаць сапраўдную і для кагосьці невядомую “Расею”. Як кажа сам мастак, ён не ставіць задачу прадставіць усе гарады і вёскі Расіі “ад паўднёвых мораў да палярнага краю”, а хутчэй спрабуе зрабіць нейкі зрэз, нейкае выцісканне вялікай канцэнтрацыі наяўнага матэрыялу на яго Радзіме.

Акрамя фотаздымкаў, асобным блокам работ была прадстаўлена частка калекцыі фотаапаратаў, якія аўтар выставы падараваў гомельскаму музею.