У Генпракуратуры не ведаюць прычынаў затрымання Міхалевіча
Як паведамілі Еўрарадыё ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, ніякіх звестак аб прычынах затрымання Алеся Міхалевіча няма.
Пра затрыманне палітуцекача ў варшаўскім аэрапорце і ў сувязі з чым яно адбылося, работнікі Генпракуратуры не ведаюць. Ці падавала пракуратура запыты на Міхалевіча ў Польшчу, кажуць так:
Генпракуратура: "Гэта ўжо прэрагатыва органаў следства, а пракуратура гэтую справу не вядзе. Таму каментаваць мы гэта не можам".