У экс-вядоўцы АНТ Дарафеева — новае шоў на ўкраінскім тэлебачанні (ВІДЭА)
27 лютага на ўкраінскім “5-м канале” стартавала штодзённае аналітычнае ток-шоў “Час. Вынікі дня".
Яе вядучым з'яўляецца былы беларускі журналіст Сяргей Дарафееў. Ён вядзе праграму разам з украінскімі журналістамі Святаславам Цэгалкам і Раманам Чайкам.
Дарэчы, беларускі журналіст таксама вядзе іншае ток-шоў на “5-м канале” — "Партрэты з Сяргеем Дарафеевым".