У чэрвені Парламенцкая Асамблея АБСЕ знойдзе замену Уце Цапф

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ПА АБСЕ. Цяперашняя старшыня групы Ута Цапф пакідае сваю пасаду, бо вырашыла не ўдзельнічаць у выбарах у бундэстаг, якія пройдуць сёлета ўвосень. Паводле статуту ПА АБСЕ, працаваць у асамблеі могуць толькі дзейсныя дэпутаты нацыянальных парламентаў краін — удзельніц АБСЕ.

Нагадаем, што Ута Цапф узначальвала працоўную групу па Беларусі з 2002 года.

Фота — svaboda.org