У Чэхіі ідуць выбары прэзідэнта

У спісе прэтэндэнтаў тры жанчыны — журналістка Яна Бабошыкава, доктарка Зузана Ройтава і акторка Таня Фішэрава. З асобаў, вядомых і ў Беларусі, вызначаецца міністр замежных спраў Карэл Шварцэнберг. А паводле апошніх апытанняў грамадскай думкі, самымі папулярнымі сярод зарэгістраваных кандыдатаў застаюцца два былыя прэм’еры — Ян Фішэр і Мілаш Зэман, інфармуе Радыё "Свабода".

Дагэтуль чэшскі прэзідэнт абіраўся парламентам на сумесным паседжанні абедзвюх палат. Сёлета ўпершыню кіраўніка дзяржавы абірае ўся Чэхія. Выбары прэзідэнта паводле новага заканадаўства краіны будуць праходзіць у двух турах. Пераможцам стане кандыдат, які ў першым туры атрымае больш як палову галасоў. Калі такога не будзе, два найбольш паспяховыя кандыдаты працягнуць змаганне ў другім туры.

На фота: самы экзатычны выгляд сярод прэтэндэнтаў мае прафесар Уладзімір Франц.