У Брэсцкай вобласці двое хлопцаў уратавалі п’янага пагарэльца

Хлопцы па тэлефоне выклікалі ратавальнікаў, а самі кінуліся ў адчыненае акно. У вельмі задымленым памяшканні яны знайшлі на ложку гаспадара дома. Мужчына быў настолькі п’яным, што нават не разумеў, што адбываецца. Маладзёны вынеслі яго на свежае паветра. Больш у доме нікога не было. Пацярпелага даставілі ў лякарню і цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае, перадае БЕЛТА.

Адзін з хлопцаў з’яўляецца курсантам Салігорскага горна-хімічнага каледжа і навучаецца на трэцім курсе па спецыяльнасці “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. Улетку ён праходзіць стажыроўку ў раённым аддзяленні МНС.