У Брэсце з'явіўся “паэтычны тралейбус” (фота)
Цягам васьмі дзён ён будзе ездзіць на новым маршруце.
У салоне тралейбуса гучаць вершы на беларускай і рускай мовах. Акрамя твораў класікаў — Янкі Купалы, Якуба Коласа, можна пачуць у аўтарскім выкананні вершы брэсцкіх літаратараў.
Дыктар заклікае "слухаць, чытаць, далучацца да роднага слова". Пасажыры ўспрымаюць акцыю часцей за ўсё з усмешкай. Яе, дарэчы, арганізавала гарадская бібліятэка імя Пушкіна, а лікёра-гарэлкавы завод выступіў спонсарам — купіў аўдыўплэер для трансляцыі.