У Брэсце затрымалі нелегалку, якая прадставілася грамадзянкай Ганы

Памежнікі знялі нелегальную мігрантку з цягніка Масква — Парыж. Дзяўчына пры праверцы паказала ім чужыя дакументы і назвалася грамадзянкай заходнеафрыканскай краіны. Пры сабе яна мела 100 долараў, 70 еўра і асабістыя рэчы, інфармуе БелаПАН.

Для далейшага разбіральніцтва парушальніца затрыманая на тэрмін да трох сутак. Яна змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы.